Ніва № 46 (2583), 13 лістапада 2005 г.

З Гайнаўкі ў Сямівалокі

Аляксей МАРОЗ

Яўген Галашэвіч гаспадарыць у Сямівалоках, распаложаных побач вёскі Ягаднікі. Зараз абрабляе ён звыш 90 гектараў лугоў і палей. Гадуе 31 карову і больш за 30 цялят, ялавак і бычкоў. Хаця з жонкай Кацярынай і дзяцьмі жыве ў Гайнаўцы, то штодзень даязджае ў бацькаўскі дом займацца жывёлай і полем.

Вядомага ў навакольных вёсках і хіба самага вялікага ў Дубіцкай гміне вытворцу малака спатыкаю за працай. Разам з братам сартуе ён бульбу на продаж. Прыйшла дапамагаць ім маці, якая выконвае яшчэ многа сельскагаспадарчых работ. Бацька, які ў сямідзесятых гадах збудаваў абору і намовіў сына вярнуцца на родную гаспадарку, моцна хварэе. Ад вуліцы выгляд панадворка не адрозніваецца ад гаспадарак суседзяў. Аднак за драўляным домам, збудаваным яшчэ пры сацыялістычным ладзе гаспадарання і абсаджаным дрэвамі, панадворак мяняе свой выгляд. Побач вялікай аборы стаяць новы трактар і сельскагаспадарчыя машыны. Спачатку гаспадар неахвотны пакінуць працу дзеля „пустой” размовы з журналістам. Калі тлумачу яму, што хачу пісаць артыкул у беларускую газету, спадар Яўген згаджаецца на размову і дабаўляе, што ў іх хату час ад часу „Ніва” трапляе...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF