Ніва № 46 (2583), 13 лістапада 2005 г.

Яны вучацца беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Дваццаць гадоў таму беларускай мове вучылася 4 275 асоб. У верасні 2005 года ў падставовых і гімназічных школах і двух ліцэях распачалі вучобу беларускай мове 3 521 вучань. Паводле візітатара па справах асветы нацыянальных меншасцей Кураторыі ў Беластоку Іаанны Точка відаць, што лік навучэнцаў беларускай мовы паволі скарачаецца.

Зараз лік школьнікаў, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы, складае 45,5% ад агульнага ліку вучняў школ з навучаннем беларускай мовы. Працэнтны паказчык павышаюць Бельскі (475 асоб) і Гайнаўскі (376 асоб) белліцэі, усе вучні якіх ходзяць на заняткі беларускай мовы. Калі глянуць на статыстыку падставовых школ (беларускай мове вучыцца 39,4% вучняў) і гімназій (роднай мове вучыцца 37,9% вучняў), паказчыкі атрымліваюцца горшыя.

Усе вучацца беларускай мове

Калі б паставіць пытанне, дзе, апрача белліцэяў, усе вучні ходзяць на заняткі беларускай мовы, хіба мала асоб дало б правільны адказ. Многія назвалі б Гайнаўскую белгімназію (174 асобы) і Падставовую школу № 3 у Бельску-Падляшскім (862 вучні). Аднак, мала хто назваў бы ПШ у Чыжах (107 асоб), дзе з верасня ўсе вучні ходзяць на заняткі беларускай мовы (разам з філіяльнай школай у Кленіках). Усе вучні ходзяць на заняткі беларускай мовы ў ПШ у Рыбалах (24 асобы), якая раней мела быць ліквідавана. Таксама ўсе дзеткі вучацца беларускай мове ў філіяльнай школе ў Ласінцы (9 вучняў)...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF