Ніва № 46 (2583), 13 лістапада 2005 г.

Хто бачыць і ведае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Люблю Васіля Петручука як святлейшавалосую бландзінку! На золку ХХІ стагоддзя такое прызнанне, лічу, будзе прынята цалкам прыстойна. Люблю Васіля Петручука за выказванні на ўсе тэмы, напрыклад, за экстрасэнсорны тэкст „Не ўводзіць у зман” з 44 нумара „Нівы”, дзе можна знайсці вытанчаныя жамчужыны залатых думак.

Першая жамчужына, гэта метадалагічны падыход да кампендыяў савецкай навукі, якім зместу нельга верыць, толькі верыць таму, чаго ў іх няма. З гэтага вынікае ў аўтара выснова, што Кастусь Каліноўскі быў кінжальшчыкам; шкада, што вынаходлівы аўтар на той жа аснове не дадаў, што ягоны герой быў таксама чэмпіёнам свету па кіданні дугі ды прэзідэнтам Японіі. Да закранутай спадаром Петручуком тэмы: на Беларусі ў час паўстання 1863 года загінула восем каталіцкіх і тры праваслаўныя святары; ніводзін з іх не быў пасля вынесены ў сан святых сваімі Цэрквамі. А расчараванне царскімі парадкамі выказвалі нават такія масквафільскія тузы як Іосіф Сямашка і Міхаіл Каяловіч.

Далей спадар Петручук павучае, што Мураўёў-Вешацель даражыў Матухнай-Расіяй. Гэта жамчужына святой праўды, бо Масква ад прыняцця грамадскага ладу ад ардынскіх качэўнікаў „нягледзячы на палітычна-грамадскі строй” заўсёды аставалася дабратлівай матухнай вешацелям менавіта і дзіўна было б, калі б Мураўёў не даражыў ёю з сыноўскай любоўю. Можна рэтраспектыўна згадаць дзесяткі мільёнаў смяротных ахвяр „матухны” і ў „мірны” час...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF