Ніва № 44 (2581), 30 кастрычніка 2005 г.

У чароўнай Вільні

Віктар ШВЕД

Настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк у днях 14-16 кастрычніка г.г. сарганізавала чарговую замежную паездку сваім выхаванцам з Падставовай школы н-р 4 і Гімназіі н-р 7 у Беластоку, тым разам не ў Беларусь, толькі ў сталіцу Літвы — Вільню. Група вучняў і іх апекуноў-бацькоў (разам 41 асоба) адправіліся раніцай на турыстычным аўтобусе з сімпатычным шафёрам Вальдэмарам Казлоўскім.

У аўтобусе было надта весела, вучні і іх бацькі спявалі беларускія народныя песні, карыстаючыся адмысловым спеўнікам. З ліку спевакоў вылучаўся галасісты дуэт — Аліна Ваўранюк і яе маці Ларыса Бурыла.

Мяжу пераехалі мы без даўжэйшай затрымкі — адбылася толькі праверка пашпартоў. У Вільні прывітала нас сонечнае надвор’е. Накіраваліся мы паводле плана ў адзіную ў Літве Дзяржаўную школу-дванаццацігодку з беларускай мовай навучання, якая знаходзіцца ў маляўнічым закутку горада, у даволі абшырным белым двухпавярховым будынку, акружаным маладым лясочкам. Вуліца, пры якой знаходзіцца школа, мае прыгожую назву Сеціна, што па-беларуску абазначае Праменьчык. Было ўжо пасля ўрокаў і мы толькі агледзелі школьныя залы, прыаздобленыя вучнёўскімі конкурснымі малюнкамі і рознымі лялькамі, адмыслова выкананымі вучнямі для школьнага лялечнага тэатра. Гэтымі лялькамі дырэктар школы Галіна Сівалава абдзяліла нашых наймалодшых экскурсантаў...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF