Ніва № 44 (2581), 30 кастрычніка 2005 г.

Юбілейныя святкаванні „тройкі”

Аляксей МАРОЗ

У час юбілейнага святкавання саракагоддзя дзейнасці бельскай „тройкі”, якое праходзіла 21 кастрычніка ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, была зачытана пастанова Гарадской рады аб прысваенні школе імя Яраслава Кастыцэвіча. Сабраныя на ўрачыстасці госці, вучні, іх бацькі і настаўнікі пачулі многа цёплых слоў аб патроне школы Яраславе Кастыцэвічу. Епіскап Бельскі Грыгорый асвяціў мемарыяльную дошку ў гонар бацькі беларускага школьніцтва на Бельшчыне, а дзеткі і моладзь падрыхтавалі багатую мастацкую частку са спевамі, танцамі і дэкламацыяй вершаў. Многія настаўнікі за сваю адукацыйную працу атрымалі ўзнагароды.

Мерапрыемства распачалося з літургіі ў Прачысценскай царкве, якую ўзначаліў епіскап Бельскі Грыгорый. Школьныя ўрачыстасці адкрыў дырэктар Васіль Ляшчынскі, які ў час выступлення пахваліў сваіх папярэднікаў за дасягненне высокага ўзроўню навучання і расказаў аб дзейнасці школы ў мінулым. Рашэннем беластоцкага куратара з 31 жніўня 1965 года Дзяржаўная агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання пачатковага і ліцэйскага ўзроўняў была пераўтворана ў дзве самастойныя школы — Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання і Пачатковую школу н-р 3, у якой усе вучні вучыліся беларускай мове. У 1985 годзе закончылася будова новых школьных памяшканняў, а ў 1995 годзе была здадзена ў карыстанне спартыўная зала. У 2000 годзе „тройка” пераўтварылася ў Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF