Ніва № 44 (2581), 30 кастрычніка 2005 г.

БГКТ заўладвае Музеем

Раіна СТЭФАНЧУК

Абурэння ў справе пераняцця будынка не скрываюць, хоць нягучна, члены гайнаўскага Таварыства «Музей і Асяродак беларускай культуры», арганізацыі, паўсталай на базе Грамадскага камітэта пабудовы музея, узніклага ў 1984 г.

— Музей павінен быць уласнасцю ўсёй беларускай меншасці, а не толькі аднае арганізацыі, грамадска-палітычнай ці культурнай, — заяўляе прафесар Аляксандр Баршчэўскі, адзін з ініцыятараў збору грошай за мяжой дзеля пабудовы Музея, гады таму шэф БГКТ, былы загадчык Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.

Да гэтай пары БГКТ было толькі ўладальнікам грунту пад узніклым Музеем. Прафесар Баршчэўскі ўспамінае:

— Як старшыня БГКТ я быў той асобай, якая ад імя гэтай арганізацыі афармляла зямлю для Таварыства ў натарыуса ў Бельску-Падляшскім. Я пасля дайшоў да вываду, што Музей павінен належаць усім беларускім арганізацыям, а не толькі адной. Разумею, аднак, што „дзе нянек сем, там дзіця без носа”. На маю думку, павінна ўзнікнуць новая структура, якая апекавалася б гэтым асяродкам: беларускае фальклорнае ці этнаграфічнае таварыства.

Збор грошай дзеля пабудовы Музея праводзіўся таксама па-за межамі Польшчы. Сам праф. Баршчэўскі сабраў у ЗША 2 тыс. долараў і перадаў іх у васьмідзесятых гадах тагачаснаму старшыні Грамадскага камітэта пабудовы музея Канстанціну Майсеню...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF