Ніва № 43 (2580), 23 кастрычніка 2005 г.

Мастацкае слова і песня

Аляксей МАРОЗ

У ІІ Мастацкіх сустрэчах школьнікаў, якія 16 кастрычніка адбыліся ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, прынялі ўдзел вучні падставовых і гімназічных школ Гайнаўкі, якія вучацца беларускай мове. Побач іх выступілі гайнаўскія белліцэісты, якія займаюцца ў тэатральным гуртку ды любяць дэкламаваць і спяваць.

Мерапрыемства праходзіла ў кіназале. Пачалося яно з выступлення вучняў Падставовай школы н-р 3. Маладыя акцёры ў народнай вопратцы паказалі абрад „Сватанне”. Падрыхтавалі яны адпаведныя экспанаты, знойдзеныя ў сваіх бабуляў. Вучні настаўніцы Марыі Крук вялі сябе на сцэне адважна, стараліся дастойна паказацца дарослымі жыхарамі вёскі і таму іх выступленне вельмі спадабалася публіцы. Дзеткі Комплексу школ н-р 2, якіх рыхтавала настаўніца Аліна Якімюк, запрэзентавалі інсцэніроўку казкі „Хітры вол”, а вучні ІІ класа гімназіі Комплексу школ н-р 3, якіх беларускай мове вучыць Людміла Грыгарук, паказалі прадстаўленне „Кірмаш”. Абодва выступленні спадабаліся публіцы з-за цікавай ігры акцёраў і таму дзеткі і моладзь атрымалі гарачыя апладысменты.

— Мастацкія сустрэчы ладзяцца дзеля школьнікаў, якія ў Гайнаўцы вучацца беларускай мове і настаўнікаў, якія з імі працуюць. Беларускамоўныя конкурсныя агляды найчасцей праходзяць перад школьнай публікай, а ў час новага мерапрыемства дзеткі і моладзь маюць нагоду паказацца перад сваімі бацькамі і гайнаўскай публікай. Няма ў іх элементаў спаборніцтваў і таму вучні могуць выступаць без вялікіх хваляванняў, — сказаў Ян Карчэўскі, настаўнік беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя і заадно намеснік старшыні ўправы Беларускага музея. Ён ад імя белліцэя і Беларускага музея — арганізатараў мастацкіх сутрэч — кіраваў падрыхтоўкай да мерапрыемства і вёў яго...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF