Ніва № 43 (2580), 23 кастрычніка 2005 г.

Свайго на патрона школы

Размова з Васілём ЛЯШЧЫНСКІМ, дырэктарам Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім.

— 21 кастрычніка адзначыце саракагоддзе дзейнасці вашай школы. Пры гэтай нагодзе будзе ёй прысвоена імя Яраслава Кастыцэвіча. Як даспявала задума, каб славутага дырэктара беларускай школы ўстанавіць патронам?

— Ужо ў сямідзесятых гадах бацькі нашых дзяцей, якія вучыліся ў Яраслава Кастыцэвіча, прапанавалі ўстанавіць яго патронам школы. Мае суразмоўцы цёпла і сардэчна ўспаміналі дырэктара Кастыцэвіча. Аднак у той час сын праваслаўнага свяшчэнніка не мог быць патронам. У сямідзесятых гадах патронамі выбіралі камуністаў, вядомых пісьменнікаў або мастакоў. Якуб Колас ці Янка Купала жылі далёка ад нас. Нашы людзі хацелі, каб патрон выводзіўся з мясцовага асяроддзя і быў заслужаны для беларускасці. Яраслаў Кастыцэвіч быў адным з заснавальнікаў беларускай школы і за яго дырэктарства быў збудаваны новы школьны будынак — самы лепшы ў Бельску-Падляшскім у шасцідзесятых гадах.

— Аднак зараз умовы памяняліся.

— Так, зараз асоба Яраслава Кастыцэвіча не ўспрымаецца дрэнна за тое, што быў ён арыштаваны савецкімі энкавэдыстамі і сядзеў у турме, а яго сям’я была саслана ў Сібір. Паўторная прапанова, каб Яраслава Кастыцэвіча зрабіць нашым патронам, выйшла некалькі гадоў таму ад бацькоў і мяне, а настаўнікі ўключыліся ў яе рэалізацыю. Яраслаў Кастыцэвіч выводзіўся з нашага асяроддзя. Ён — асоба блізкая нам, заслужаная для Бельшчыны. Выбіраючы Яраслава Кастыцэвіча патронам нашай школы будзем мець свой твар...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF