Ніва № 43 (2580), 23 кастрычніка 2005 г.

Дональд Туск з беларусамі

Раіна СТЭФАНЧУК

Калі на мінулым тыдні кандыдат у прэзідэнты Лех Качынскі сустрэўся ў падбеластоцкім Васількаве з „Салідарнасцю”, яго контркандыдат Дональд Туск у сталіцы Падляшша размаўляў з прадстаўнікамі беларускіх і праваслаўных арганізацый.

Змагаючыся за прэзідэнцкае крэсла, кандыдат Грамадзянскай платформы перад сустрэчай з меншасцямі пераконваў да свае асобы студэнтаў Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі, якою кіруе еўрадэпутатка, член еўрапарламенцкай групы па справах супрацоўніцтва з Беларуссю, праф. Барбара Кудрыцкая.

— Ніхто так добра як вы не разумее таго, якой важнай у найбліжэйшыя гады для Польшчы з’яўляецца разумная замежная палітыка, — звярнуўся кандыдат да студэнтаў. — Ніхто так добра не разумее, што нашы адносіны з усходнімі суседзямі, у тым ліку з Расіяй, мусяць быць адносінамі дзяржавы гордай, рашучай абараняць свой гонар, гістарычную праўду і адначасова адкрытай на супрацоўніцтва. Не можа быць так далей, каб польская палітыка ў адносінах да нашых усходніх суседзяў была або палітыкай безвыніковых усмешак, некарысных кантрактаў, росту энергетычнай залежнасці, або размахвання шабляй.

І зазначыў:

— Польшча збудуе добрую, патрыятычную, адказную ўсходнюю палітыку тады, калі пераканаем нашых еўрапейскіх партнёраў (а я раблю гэта паспяхова ад даўжэйшага часу), каб усходняя палітыка ўсяе Еўропы была супольнай палітыкай, а ў ёй Польшча пачала адыгрываць ключавую ролю. Мы ад гэтага ўжо на крок...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF