Ніва № 43 (2580), 23 кастрычніка 2005 г.

Каб урокі былі з душою

„Поўная хата экспанатаў” — такі загаловак кніжкі Ганны КАНДРАЦЮК, дыпламаванай настаўніцы беларускай і польскай моў у Нараўцы. Кніжка, своеасаблівы дапаможнік па этнаграфіі, уражвае змястоўнасцю інфармацыі (на беларускай і польскай мовах) ды прафесійным тэхнічным афармленнем. Каб было цікавей — кніжку выдала яна сама, за ўласны кошт. Загаловак пазычыла ад Віктара Шведа. З аўтаркай кніжкі гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ.

— Ваша кніжка выйшла ў...

— ... трох экземплярах.

— Як доўга яна выспявала?

— Гісторыя ўсёй задумы доўгая і складаная. Калі мы перайшлі ў новую школу, там атрымалі сваю залу. Разам з настаўнікам рускай мовы. Нам хацелася, каб наш клас быў іншы, такі з душой. Падумалі пра этнаграфічны куточак. Частку прадметаў перанеслі са старой школы, сталі іх аднаўляць, збіралі новыя. Часта на ўроках дзеці пыталіся як называецца той або іншы прадмет. Спачатку мы падпісалі экспанаты па-польску. Пасля па-руску. Потым па-нямецку. У канцы вырашылі, што яны павінны мець арыгінальныя назвы і падпісалі па-беларуску. І калі зараз прадметамі карыстаюцца на ўроках нямецкай мовы, назвы тлумачаць з арыгінала.

З-за абмежаванай колькасці месца многія экспанаты існавалі толькі на фотаздымках. Яны былі памешчаны ў звычайным фотаальбоме. Знізу быў подпіс на беларускай і польскай мовах. З цягам часу я дайшла да высновы, што патрэбна больш шырэйшая занатоўка. Яна павінна змяшчаць некалькі слоў аб прадмеце: з чаго ён зроблены, каму служыў і калі выкарыстоўваўся. Канкрэтная праца над кніжкай, з невялікімі перапынкамі, працягвалася два гады...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF