Ніва № 43 (2580), 23 кастрычніка 2005 г.

Бацька беларускага школьніцтва

Інтэрв’ю з Дарафеем ФІЁНІКАМ, галоўным рэдактарам часопіса „Бельскі гостінэць”.

— Вы здаўна цікавіліся жыццём і працай славутага дырэктара беларускай школы ў Бельску-Падляшскім Яраслава Кастыцэвіча і яго сям’ёй. Ці можна гэтага чалавека назваць бацькам беларускага школьніцтва Бельшчыны?

— Яраслаў Кастыцэвіч гэта не толькі бацька беларускай асветы Бельшчыны, але і ўсяго Падляшша. Яшчэ ў міжваенны час ён марыў, каб родную асвету стварыць ва ўсім Бельскім павеце, але тады быў неспрыяльны час для рэалізацыі такой задумы. Падмурак пад беларускае школьніцтва на Бельшчыне Яраслаў Васільевіч палажыў яшчэ ў час ІІ сусветнай вайны. Быў ён тады войтам Бельскай гміны і стварыў у ёй сетку беларускіх школ. У сваім доме вёў ён тайнае навучанне на ўзроўні сярэдняй школы. Праз яго дом у час акупацыі правінулася каля 500 дзяцей, якія мусілі хавацца са сваёй адукацыяй. Перад вучобай моладзь працавала ў садзе і гэтым заняткам тлумачыла прычыну наведвання Яраслава Кастыцэвіча. Беларускую школу Яраслаў Кастыцэвіч ствараў у 1944 годзе разам са сваімі сябрамі і бацькамі, што паслалі ў яе сваіх дзяцей. Ён быў чалавекам вялікага духу, што давала школе сілу пераадольваць цяжкасці.

— Яраслаў Кастыцэвіч многа ездзіў па вёсках набіраць вучняў у першыя класы беларускага ліцэя і намаўляў бяльшчан запісваць сваіх дзетак у падставовую беларускую школу. Ён меў вялікі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці сярод дарослых жыхароў Бельшчыны.

— Самае галоўнае, што Яраслаў Кастыцэвіч стварыў прэстыжную беларускую школу з высокім узроўнем навучання, дзе частка прадметаў навучалася па-беларуску. Пасля яе заканчэння вучні траплялі ў вышэйшыя ўстановы. Менавіта гэтая школа выдатна павышала беларускую нацыянальную свядомасць. Вучні і бацькі з гонарам маглі гаварыць у школе на сваёй роднай мове...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF