Ніва № 43 (2580), 23 кастрычніка 2005 г.

Кароткае жыціе выставы

Раіна СТЭФАНЧУК

Першы раз сустрэўся я з цэнзурай. Здавалася, што адышла яна ўжо ў нябыт. Тут аказалася, што яшчэ будуем Еўропу, — гаварыў у час адкрыцця выставы „Супрасль — 500 гадоў гісторыі манастыра” яе куратар Марэк Залеўскі, супрацоўнік Археалагічнага музея ў Варшаве.

Калі якраз у праваслаўным манастырскім комплексе ў Супраслі разгарэліся рамонтныя работы, у тутэйшым Палацы архімандрытаў прагучала „Gaude Mater Polonia” ў выкананні мясцовага каталіцкага хору. Так адкрывалася экспазіцыя, прысвечаная гісторыі гэтай еўрапейскай жамчужыны праваслаўя.

Выстава мела працягвацца даўжэй. Фактычна была адкрыта ў мінулую пятніцу пасля абеду, а закрылі яе ўжо ў панядзелак. Такая самая экспазіцыя ў Варшаве пару тыдняў таму прэзентавалася месяц. У залах Палаца архімандрытаў, у якім змяшчаецца філіял Падляшскага музея, нават тыя два з паловай дня некаторыя эстампы з гістарычнымі апісаннямі гісторыі Супрасльскага манастырскага комплексу былі заслонены ад наведвальнікаў паскамі паперы. На вернісажы не паявіўся архімандрыт Гаўрыіл; якраз прабываў у Грэцыі. Былі, аднак, прадстаўнікі Праваслаўнай царквы, але таксама і каталіцкай. Дырэктарам Падляшскага музея Анджэем Ляхоўскім сардэчна быў прывітаны адзін з айцоў-правінцыялаў базыльянаў, былога ўласніка гэтага месца...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF