Ніва № 41 (2578), 9 кастрычніка 2005 г.

Пратэст супраць смуроду

Аляксей МАРОЗ

Жыхары вуліцы Парыева, распаложанай на ўскраіне Белавежскай пушчы, пратэстуюць супраць запланаванай будове непадалёк ад іх сядзібаў Прадпрыемства гаспадаркі адкідамі і, апасаючыся за сваё здароўе, патрабуюць ліквідаваць гарадскую звалку смецця каля іх збудаванняў. Скарга на дзеянні бурмістра Гайнаўкі ў гэтай справе, накіраваная ў Падляшскую ваяводскую ўправу ў Беластоку, была перададзена на разгляд у Гарадскую раду. На сесію Рады горада Гайнаўкі 28 верасня прыйшлі са сваімі аргументамі прадстаўнікі пратэстуючых жыхароў.

— Ужо дваццаць гадоў таму нашы бацькі намагаліся ліквідаваць гарадскую звалку смецця, пратэставалі, але гарадскія ўлады іх ігнаравалі. Мы заклікаем знайсці новае месца для будовы прадпрыемства гаспадаркі адкідамі і патрабуем прывесці ў парадак месца сённяшняй звалкі. Трэба было б выбраць усё смецце і адкіды закапаныя ў зямлі да 7 метраў углыб. Мы хочам, каб забралі закапаныя там азбест, акумулятары, свінец, якія разам з іншымі адкідамі могуць стаць экалагічнай бомбай, якую заражаем, — заявіў хвалюючым голасам Адам Мончка, жыхар вуліцы Парыева. — Мы не хочам звалкі каля жылых дамоў і запаведніка птушак.

Гайнаўская звалка смецця была адкрыта на месцы гравійнага кар’ера ў 1968 годзе. Зараз яна не адпавядае нормам складавання адкідаў.

— Цяпер са звалкі распаўзаюцца чарвякі, шматлікія насякомыя, нясецца смурод. З-за таго агратурыстычныя кватэры вымушаны спыняць сваю дзейнасць. Пакутуюць ад гэтага таксама нашы суседзі з вясковай Гайнаўскай гміны, — гаварыў Адам Мончка...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF