Ніва № 41 (2578), 9 кастрычніка 2005 г.

Умелі жыць з агародаў

Аляксей МАРОЗ

Курашава (Чыжоўская гміна) вядомае ў наваколлі вырошчваннем агародніны і фруктаў. Першыя яблыневыя сады былі заснаваны ў пасляваенныя гады. Крыху пазней сяляне сталі вырошчваць агуркі і памідоры. Сваю прадукцыю прадавалі яны на гайнаўскім рынку і высылалі на экспарт. Цяпер агародніна і фрукты з Курашава прадаюцца на мясцовых рынках.

Станоўчыя рэзультаты ліквідацыі цераспалосіцы

Яшчэ ў 1934 годзе ў Курашаве была ліквідавана цераспалосіца і з ліку 183 гаспадароў толькі трэцяя частка асталася жыць у вёсцы. Былі гэта сем’і, якія атрымалі зямлю блізка ад сваіх панадворкаў. Астатнія сяляне пасяліліся каля сваіх палёў.

— Перад камасацыяй былі ў нас вельмі вузкія панадворкі, а зараз здараецца, што ад адной хаты да другой адлегласць складае каля трохсот метраў. Калі знікла цераспалосіца, людзям намнога лягчэй стала гаспадарыць, — кажа солтыс Курашава Васіль Нікалаюк.

Толькі найстарэйшыя жыхары Курашава памятаюць іераманаха Серафіма, які ў міжваенны перыяд змагаўся за захаванне праваслаўя. У перыяд нямецкай акупацыі вёў ён місіянерскую работу на беларускіх землях, а пасля быў арыштаваны савецкімі ўладамі і замучаны. Зараз Серафім занесены ў лік святых мучанікаў Беларускай зямлі. Каля прыхадской царквы ў Курашаве пастаўлены яму помнік. Жыхары ганарацца тым, што ў іх вёсцы жыў святар, які сваім жыццём і малітвай заслужыў звання святога...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF