Ніва № 41 (2578), 9 кастрычніка 2005 г.

Разам да канца

Віктар САЗОНАЎ

— Кожны з чатырох прэтэндэнтаў, якія хочуць стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на маючых адбыцца ў 2006 годзе прэзідэнцкіх выбарах — варты гэтага пачэснага звання, — так ахарактарызаваў з трыбуны кангрэса сваіх калег па кааліцыі былы старшыня беларускага парламента Станіслаў Шушкевіч. — Я здымаю сваю кандыдатуру на карысць таго, — завяршыў свой выступ лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, — каго абярэ кангрэс!

Дэлегаты яго словы сустрэлі працяглымі апладысментамі стоячы. У гэтых авацыях гучала і прызнанне заслуг фактычна першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь і надзея на тое, што еднасць у апазіцыйных колах не сталася чарговай пустой дэкларацыяй, а вынікам цяжкой штодзённай працы людзей, якія ахвяравалі не толькі ўласнымі амбіцыямі, але і пераконвалі сваіх прыхільнікаў на сумесныя дзеянні дзеля дасягнення галоўнай мэты — незалежнай дэмакратычнай Беларусі.

— Мы ўсе розныя, — заявіў лідэр камуністаў Сяргей Калякін. — Але ў нас ёсць усе падставы да яднання і разумення адзін аднаго, бо толькі так мы зможам пераадолець праблемы, што стаяць перад намі.

Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі, які адбыўся 1-2 кастрычніка бягучага года, кардынальна адрозніваўся ад падобных мерапрыемстваў у мінулым. Практычна адсутнічалі пампезныя элементы эйфарыі і святочнасці. На тварах дэлегатаў была стомленасць, стрыманасць, і, разам з тым, жаданне рухацца далей. Большасць дэлегатаў кангрэса прайшлі доўгі шлях палітычнай барацьбы. Не сцёрліся з памяці выбары, калі апазіцыя не здолела абраць адзінага. Узгадваліся часы, калі лідэра абралі кулуарна і невядома па якіх крытэрыях...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF