Ніва № 38 (2575), 18 верасня 2005 г.

Gloria нашай культуры!

— Тое, што я апынуўся сярод такіх выдатных творцаў і дзеячаў культуры, гэта вельмі для мяне прэстыжная справа, — заявіў Сяргей Лукашук з Бельска-Падляшскага, лаўрэат медаля Gloria Artis, — тым больш, што мой білет мае нумар 5. Я вельмі рады і ўсхваляваны, бо гэтым ушанаваны мае больш за 40 гадоў працы ў культуры і ў аматарскім руху — як дзеяча культуры, дырыжора, апекуна мастацкіх калектываў. Гэта пашана і для Бельскага дома культуры і маіх супрацоўнікаў, якіх віншаваў я з нашай супольнай узнагародай.

9 верасня, у час інаўгурацыі новага мастацкага сезона ў Падляшскай оперы і філармоніі (новая назва ўстановы) міністр культуры Вальдэмар Дамброўскі, ганаровы госць, уручыў медалі Gloria Artis чатырнаццаці творцам, якія ад гадоў плённа ангажуюцца ў культурную дзейнасць у нашым ваяводстве.

Медаль „Заслужаны для культуры — Gloria Artis” устаноўлены нядаўна, 20 ліпеня 2005 года. Прысвойвае яго міністр культуры індывідуальнасцям са свету культуры, маючым асаблівыя заслугі на гэтай ніве. У медаля тры ступені — залатая, срэбная і брознавая. Узнагароджваюцца імі найбольшыя артыстычныя дасягненні. Медаль вышэйшай ступені можна атрымаць толькі пасля 5 гадоў ад атрымання ўнашавання ніжэйшай ступені, хоць у выпадках найбольш знакамітых дасягненняў можна адступіць ад таго патрабавання. Медаль прадстаўляе сабой стылізаваную кветку, у цэнтральнай частцы якой — Арол у кароне, а на сярэдзіне рэверса — твар жанчыны ў лаўравым вянцы, вышэй — надпіс: Gloria Artis. Да гэтай пары медалі „Заслужаны для культуры — Gloria Artis” атрымалі м.інш. Стэфан Стулігрош ды першы замежны мастак — Мікіта Міхалкоў (залатыя)...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF