Ніва № 38 (2575), 18 верасня 2005 г.

Жыццё з мастацтвам

Размова з Віктарам КАБАЦАМ, вядомым гайнаўскім мастаком і любіцелем прыроды.

— У галерэі „Гайна” Музея беларускай культуры ў Гайнаўцы нядаўна была адкрыта выстаўка Вашых мастацкіх прац. Гэтая падзея супадае з 70-годдзем з дня Вашага нараджэння. Якія перыяды Вашай творчасці прадстаўлены на выстаўцы?

— На ўсіх маіх працах паказана Белавежская пушча і яе клімат і таму я назваў выстаўку „Радзімыя дрэвы мае, мае другі старыя” — гэта цытата з беларускага перакладу „Пана Тадэвуша”. Самыя старыя працы адносяцца да перыяду, калі я пачаў маляваць Белавежскую пушчу. Побач старэйшых карцін я прадстаўляю працы выкананыя зусім нядаўна. На выстаўцы знаходзяцца разнародныя пушчанскія краявіды і адзінокія дрэвы з чорна-белым кантрастам. На сваіх работах я паказваю не толькі выгляд дрэў, але іх характар, колеры і клімат вакол іх.

— У апошніх перыядах Вашай творчасці, за невялікімі выключэннямі, узнікалі працы з пушчанскімі краявідамі. Аднак раней былі ў Вас разнародныя матывы.

— Раней я маляваў партрэты людзей, краявіды гор і крыху займаўся разьбой. Намаляваў я таксама многа краявідаў беларускіх вёсак з наваколля Нараўкі.

— Вы дзяцінства правялі ў Беглюках?

— Гэта народнае названне маёй роднай вёскі, бо выдатную большасць жыхароў складалі людзі з прозвішчам Бяглюк і было толькі дзве сям’і Кабацаў. Афіцыйнае названне вёскі Мінькоўка і знаходзіцца яна непадалёк ад Нараўкі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF