Ніва № 38 (2575), 18 верасня 2005 г.

Б’юць нашых

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— 2 —

Павятовую камендатуру Паліцыі ў Лосіцах адхілілі ад высвятляння справы пабіцця маладых жыхароў Мілейчыч і эвентуальнага прымянення зброі ды падазрэння ў гэтым паліцыянта. Справу ў маланкавым тэмпе высвятляе Раённая пракуратура ў Седльцах пад вокам Генеральнай пракуратуры.

Стала гэта пасля заявы ў пракуратуру аднаго з пацярпеўшых і нашай публікацыі, з якою пазнаёмілася пракурор з Седльцаў, што вядзе справу. Два тыдні таму ў артыкуле „Б’юць нашых” апісалі мы ўсё здарэнне, якое выклікала шмат пытанняў. Прыгадаем. 29 ліпеня ў адпачынковым асяродку „Партнёр” ў Сэрпэліцах праўдападобна трох мужчын напала на некалькіх юнакоў з групы дзевяцёх адпачываючых там маладых жыхароў Мілейчыч. Адзін з іх трапіў у шпіталь, непрытомны, з цяжкім пашкоджаннем галавы ад пабояў бейсбольнай палкай. Іншы атрымаў агнястрэльнае раненне. Сярод паліцыянтаў, якія прыбылі на месца здарэння, хлопец, якому ў час нападу прыкладвалі да жывата ружжо, пазнаў бандыта. У размове з „Нівай” намеснік каменданта павятовай Паліцыі ў Лосіцах рашуча пасля запэўніваў:

— Не было прымянення зброі і ўдзелу паліцыянта.

Сакрэтна рэагавалі лекары і кіраўнічка асяродка „Партнёр”. Справай заняліся мы пасля таго, як атрымалі ананімны ліст, аўтарства кагосьці спраўнага ў законе, а якога адрасатам быў міністр унутраных спраў. Аўтар меркаваў м.інш., што здарэнне мае ў кантэксце міжнацыянальную нянавісць. Гэты матыў у нашым журналісцкім следстве мы аспрэчылі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF