Ніва № 37 (2574), 11 верасня 2005 г.

У дачным напрамку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сабятына (гміна Мілейчычы) з першага позірку здаецца быць вёскай дачнай будучыні. Рэдкія дамы тут задбаныя, панадворкі больш панскія чым мужыцкія. З агарода выходзіць пажылая жанчына з традыцыйна плеценым кошыкам, у кошыку крыху невялікай морквы з прарыву. Гутарыць са мною вытанчанай польскай фанетыкай, карэктна, але з нейкай насцярогай — мабыць не таму, што я там чужы, але таму, што загаварыў на мове, на якой ёй гаварыць не хочацца.

На вуліцу заехала мабільная крама; клаксан склікае малалікіх пакупніц, якія нетаропка падыходзяць да самахода. Далей іду загуменнем, да солтыса, які жыве за вёскай. Салтысоўства няма дома, выехала ў Мілейчычы.

Вяртаюся на вуліцу. Крама яшчэ не абагнала мяне, яшчэ далекавата, але ўжо крыху людзей чакае яе. Прашу дазволу прысесці на адну лаўку. Сядзеўшая на ёй жанчына склікае суседзяў, па-тутэйшаму, маўляў, будзе пра іх у радыё. Абвяргаю гэтыя спадзяванні, але ўсё ж такі людзі рады, што нехта да іх заглянуў. Крыху наракаюць мне, што мала хто звонку цікавіцца іхняй вёскай.

Мае суразмоўцы пажылыя. Усе ўжо аўдавелі, пахварэлі на нейкія хваробы. Але пагодліва ставяцца да тых абставін, у якіх апынуліся. Мужчына просіць мяне падшукаць яму жонку — ціхую, працавітую і каб была з чыстымі нагамі. Суседкі ў гэтым кантэксце згадваюць яму пра сябе, але ён хоча чужую. Мае суразмоўцы крыху з сабою чубяцца, я нават пачынаю крыху апасацца далейшых падзей, але яны супакойваюць мяне, што яны так сабе ўзбагачаюць вясковае бытаванне...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF