Ніва № 37 (2574), 11 верасня 2005 г.

Мужныя Дрыгавічы

Аляксей МАРОЗ

ІІІ Археалагічны фэст, ладжаны 4 верасня на гарадзішчы каля Збуча, спалучаны быў з гміннымі дажынкамі і дзесяцігоддзем дзейнасці вакальнага калектыву „Збучанкі”. Дзеля дадатковых святкаванняў войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк і Гмінны асяродак культуры, якія былі арганізатарамі ўсяго мерапрыемства, наладзілі юбілейнае выступленне калектыву „Збучанкі” і конкурс на найпрыгажэйшы дажынкавы вянок. Паколькі было вельмі цёпла і сонечна, на гарадзішча прыбыло многа жыхароў Гайнаўшчыны і больш аддаленых мясцовасцей. Сабраныя цікавіліся жыццём продкаў у далёкім мінулым і змаганнямі рыцараў, у тым ліку ваяроў з Белавежскай пушчы.

Дажынкі пачаліся з урачыстага шэсця з-пад Гміннай управы ў Чыжах ва Успенскую царкву, у якім прынялі ўдзел войт, члены беларускіх калектываў, жыхары гміны і запрошаныя госці. У час літургіі і малебна земляробы і госці дзякавалі Богу за сабраны плён і маліліся за дапамогу ў наступным годзе. Пасля богаслужэння былі асвечаны вельмі прыгожыя вянкі, якія выканалі беларускія калектывы Чыжоўскай гміны. Сабраныя на брычках і машыных пераехалі на гарадзішча, дзе адбылося афіцыйнае адкрыццё фэсту.

Працаўнікі гайнаўскага аддзялення Падляшскага сельскагаспадарчага дарадчага асяродка адабралі ў Чыжоўскай гміне лепшае збожжа, агародніну, фрукты і наладзілі з іх цікавую выстаўку. У рамках дажынак быў арганізаваны конкурс на самы прыгожы вянок. Пераможцам стаў калектыў „Чыжавяне”, які выканаў велізарны, прыгожа аздоблены кветкамі вянок...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF