Ніва № 37 (2574), 11 верасня 2005 г.

Беларускія назвы не кусаюць

Аляксей МАРОЗ

Члены Звязу беларускай моладзі нядаўна ў вёсках распаложаных паміж Бельскам-Падляшскім і Гайнаўкай паставілі інфармацыйныя дошкі і ўказальнікі з назвамі мясцовасцей на беларускай і польскай мовах. Турыстам прапануецца заехаць у вёскі распаложаныя побач Царскага гасцінца, па якім у мінулым ездзілі рускія цары і князі на паляванні ў Белавежу. На дошках знаходзяцца легенды пра ўзнікненне мясцовасцей і звесткі пра важнейшыя гістарычныя падзеі ў наваколлі. Маладыя рашыліся паказаць мясцоваму насельніцтву, што беларускія надпісы на ўказальніках і інфармацыйных дошках будуць козырам у развіцці вёсак. Моладзь хоча зацікавіць турыстаў культурнымі адметнасцямі нашых мясцовасцей і прыгожасцю прыроды.

— Я думаю, што мы першыя з ліку пражываючых у Польшчы беларусаў паставілі ўказальнікі з названнямі мясцовасцей на беларускай мове. Паказваюць яны на цікавыя месцы і чарговыя мясцовасці на Царскім гасцінцы, — заяўляе Лукаш Плева, каардынатар праекта „Мы аднаўляем царскі шлях”, фінансаванага Фондам дапамогі вёсцы. — Указальнікі паставілі мы на дарожнай паласе, а інфармацыйныя дошкі — на прыватных участках. Людзі былі згодны ставіць дошкі каля іх панадворкаў, цікавіліся нашай ідэяй і памагалі закопваць стаўбы.

Рэалізатары праекта надрукавалі буклет з картай мясцовасцей побач Царскага гасцінца. Калі ў гэтых вёсках ёсць цікавыя месцы, дарогі да іх памечаны на карце, як альтэрнатыўныя шляхі. У буклеце на польскай, беларускай і англійскай мовах утрымліваецца інфармацыя пра гістарычныя падзеі ў мінулым у паасобных вёсках...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF