Ніва № 37 (2574), 11 верасня 2005 г.

Бi-бi-сi. Беластоцкi беларускi слоўнiк

Мiхась АНДРАСЮК

(п — палітыка)

Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і іншых класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.

Так значэнне слова „палітыка” рассакрэчвае „Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, які, трэба адразу сказаць, не паспявае за ходам рэальнага жыцця і эвалюцыяй дзяржаўнага ладу. Кожны беларус ведае, што ў слове „палітыка” можа завяршацца ўсё — узровень надояў малака ў калгасе „Шлях да вечнасці”, дажджлівае надвор’е ў ліпені, футбольны мячык забіты „нашымі” ў „іхнія” вароты, а нават радок наіўнага верша пра першае каханне, калі не „на языке” ён, а „на мове”.

Можна б паставіць пытанне: ці ў свеце, дзе ўсё мае палітычную афарбоўку, трэба звычайнаму грамадзяніну займацца палітыкай? Не трэба. Досвед ад мінулых вякоў дае тут адназначны адказ: палітыка — самая прамая, самая кароткая і самая недарэчная дарожка ў турму. Вядома, можна туды трапіць і па іншых прычынах, напрыклад, з-за крадзяжу, згвалтавання або гучнага скандалу, учыненага на п’яную галаву, але такія жыццёвыя памылкі зразумелыя кожнаму чалавеку і як першыя ў чарзе падлягаюць грамадскай амністыі і амнезіі. Палітыкай павінны займацца палітыкі. Вось і ўзнікае чарговая дылема: ці ў беларускіх умовах магчымы шлях ад звычайнага грамадзяніна да палітыка..?


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF