Ніва № 36 (2573), 4 верасня 2005 г.

Крывец: жыццё ў цяжкіх умовах

Аляксей МАРОЗ

Пасля другой сусветнай вайны амаль кожны трэці жыхар Крыўца (Нарваўская гміна) паверыў тагачаснай прапагандзе і паехаў шукаць лепшай долі ў Савецкі Саюз. Гаспадары, што асталіся, былі моцна прывязаны да сваёй зямлі. Калі на зломе саракавых і пяцідзесятых гадоў пачалі ў вёсцы арганізаваць калектыўную гаспадарку, большасць сем’яў не жадала ўступаць у калгас. Людзі мужна змагаліся з вялікімі падаткамі і за невялікія грошы здавалі ў нарыхтоўчыя пункты сельскагаспадарчыя прадукты на патрэбы жыхароў гарадоў.

Перасялянне ў Савецкі Саюз

Агітатары выезду ў Краіну Саветаў абяцалі перасяленцам з Крыўца многае. Праўда аказалася зусім іншай.

— Мой бацька рашыўся выехаць у Савецкі Саюз. Перад самым выездам запрасіў да сябе рускага афіцэра і стаў распытваць яго пра жыццё за ўсходняй мяжой. Салдат параіў: „Нікуды не сабірайся ехаць, бо пасля будзеш плакаць”. Мой бацька паслухаў парады. Калі прыехалі за нашай бульбай, заявіў, што астаецца на месцы і не аддаў сельскагаспадарчых прадуктаў, — кажа Аляксандр Раманюк з Крыўца.

— У Беларусь пераехала жыць наша сваячніца. Спачатку працавала яна ў калгасе, а пасля разам з мужам збудавалі зямлянку на акраіне Мінска. Усе яны працавалі на фабрыках і толькі праз нейкі час збудавалі ў Мінску хатку, — гаворыць Марыя Навумчык. — Спачатку ў Савецкім Саюзе, знішчаным вайной, панаваў голад. Пасля і ім стала жыць лягчэй.

— Жыхары нашай вёскі, што падаліся ў Савецкі Саюз, пасля шкадаваліся. Тут пакінулі яны свае гаспадаркі, а там трэба было нажываць усё з нуля, — тлумачыць Ніна Вэршка...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF