Ніва № 36 (2573), 4 верасня 2005 г.

Украіна — марш на Захад

Яўген МІРАНОВІЧ

Паверыўшы польскім сродкам масавай інфармацыі можна прыйсці да пераканання, што польска-ўкраінская мяжа стала толькі паласой зямлі раздзяляючай дзве сябруючыя дзяржавы. Памежны пераход у Грабэнным, што паміж Тамашовам-Любэльскім і Равай-Рускай наводзіць у такое мышленне рашучую карэктыву. Стаяць трэба таксама доўга як на польска-беларускай мяжы. Мытныя і пагранічныя службы працуюць у падобным рэжыме, можа толькі дакладней правяраюць багажы пасажырам і на польскім баку пералічваюць грошы турыстам з Усходу. Пагранічнікі асаблівую ўвагу звяртаюць на маладых украінцаў, падазраваючы ўсіх што едуць на працу ў Польшчу. Праезд 500 метраў рэйсавым аўтобусам у адзін бок заняў дзве гадзіны, у другі — амаль чатыры.

Жыхары Заходняй Украіны эканамічнай актыўнасцю, дэманстратыўнай рэлігійнасцю і аптымізмам моцна напамінаюць палякаў з канца васьмідзесятых гадоў. У аўтобусе больш месца чым пасажыры, займалі тавары з базараў і маркетаў Тамашова-Любэльскага. Маладыя людзі прагна спажывалі чыпсы, салодкія булкі, запіваючы каляровымі газіраванымі напіткамі фірмы „Лідэр прайс”. З энтузіязмам гаварылі яны пра свае агароды з капустай, буракамі, цыбуляй, спыняючы на хвіліну размову, калі аўтобус праязджаў побач царквы. Тады амаль усе хрысціліся. Купалы адрэстаўраваных цэркваў густа ўпрыгожваюць краявід Заходняй Украіны. Гэта грэка-каталіцкія храмы. Праваслаўныя можна пабачыць толькі ў Львове...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF