Ніва № 34 (2571), 21 жніўня 2005 г.

Цар прыцягвае гасцей

Белавежская пушча, якая стагоддзямі была месцам паляванняў польскіх каралёў, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай апынулася пад уладаннем расійскіх цароў, таксама заўзятых аматараў паляванняў. У 1894 годзе ў Белавежы быў узведзены царскі палац, а вакол яго — парк, пабудавалі царкву і памяшканні для службы. У 1897 годзе ў Белавежу была пракладзена чыгунка і пабудаваны вакзалы.

Пасля звыш ста гадоў чыгуначнае спалучэнне з Белавежай (бывала, па сем паяздоў у суткі) было ліквідавана, а салідны будынак вакзала Белавежа-Таварная з году ў год руйнаваўся. Ад далейшага заняпаду выратавала вакзал прыватная ініцыятыва двух асоб і цяпер, з 16 лютага г.г., месціцца там фешэнебельны „Царскі рэстаран”. На галоўнай сцяне адной з зал зноў павіс партрэт цара Мікалая ІІ.

— Што прывяло чалавека з цэнтра краіны ў Белавежу? — пытаю Міхала Грынкоўскага, саўладальніка рэстарана.

— Усё пачалося два гады таму па ініцыятыве майго сябра і саўдзельніка. Прыехаў я ў Белавежу на „Ноч Купалы”, і ён прывёў мяне ў гэтае прывабнае месца, паказаў. Гэтае месца захапіла мяне з першага позірку. Рашылі мы — пасля доўгіх размоў — супольна купіць і адрамантаваць гэты будынак. Першай нашай думкай была ўстаноўка там рэстарана...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF