Ніва № 34 (2571), 21 жніўня 2005 г.

Яна была маёй апорай

Юрый ТРАЧУК

Так неяк дзіўна складваецца, што ў апошні час прыходзіцца мне пісаць амаль адны некралогі ды ўспаміны. Вось, заглянуў я ў пятніцу (8 ліпеня г.г.) у інтэрнэтавае выданне „Нівы” і ізноў сумная вестка: адышла ад нас славутая Аляксандра Бергман! А 15 ліпеня г.г. у мясцовасці, дзе я нарадзіўся, значыць, у Боцьках, прыснілася мне вялікая сінагога. Здавалася б, што і да чаго? І я зразумеў, што гэта, мабыць, адышоўшая ад нас спадарыня Аляксандра хоча, каб я адазваўся аб Ёй добрым словам.

Пра Аляксандру Бергман пачуў я ў 1981 г. Будучы тады ў войску ў Вроцлаве, я наведаў навуковага працаўніка мясцовай Эканамічнай акадэміі, пакойнага ўжо (вечная яму памяць!) дац. Аляксандра Лукашука, родам з нашага Падляшша. Якраз дац. д-р Аляксандр Лукашук пазычыў мне тады яе незабыўную кніжку „Rzecz o Bronislawie Taraszkiewiczu”, якую я прачытаў адным дыхам і якой захапіўся. Дагэтуль я не ведаў, што ў гісторыі беларускага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху былі такія беларускія нацыянальныя дзеячы як Браніслаў Тарашкевіч! А вядома ж, што не толькі ён адзін. Гэта выклікала ў маёй свядомасці амаль шок! Дык, калі ў 1982 г. праследаваны тады камуністамі Сакрат Яновіч даў мне адрас спадарыні Аляксандры, я з вялікай прыемнасцю Яе наведаў. Мне вельмі цікава было асабіста пазнаёміцца са славутым аўтарам манаграфіі пра Браніслава Тарашкевіча. Як здаецца, едучы тады ў Кракаў, ад імя Беларускага незалежнага выдавецтва прывёз я ў той час Ёй увесь пачак „Беларускіх дакумэнтаў”...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF