Ніва № 34 (2571), 21 жніўня 2005 г.

Цыганскае сонца ў Карпатыі

Ева СЦЕПАНЮК

Эндзі Ўорхал, легендарны кароль амерыканскага поп-арту, перакуліў дагары нагамі не толькі мастацвтва ХХ стагоддзя, але і назначыў кірунак для андэрграўндавых фільмаў. Пра свае фільмы гаварыў: „Найбольш мне падабаецца тое, што іх не трэба глядзець, бо і так вядома, пра што яны”. Вось у культавым Сне паказаны запіс сну Джона Дж., маклера і паэта-аматара ў адным. Вядома пра 600 фільмаў Ўорхала, большасць якіх узнікла ў эксперыментальнай кінастудыі Фабрыка. Як прынцып, пазбягалі яны канкрэтнага сцэнарыя і роляў, іграў той, хто першы здолеў дапхнуцца да камеры і выказаць свой маналог. Замест выдуманых дзеянняў, як у галівудскіх прадукцыях, творы Фабрыкі паказвалі хаатычныя адрэзкі рэчаіснасці. Напрыклад, як герой некалькі гадзін механічна сексуе, шлындаецца па горадзе без толку і патрэбы або цягне пустую гутарку...

Мы, вядома, зразу і заблыталіся ва ўорхалаўскі сцэнарый. Прытым, з розуму звяла нас народная прыказка, якая абяцае што язык да Кіева завядзе!

Вось у Барвінку нам падказалі вандраваць паўз польска-славацкую мяжу. Ужо пасля першых кіламетраў мы адчулі хітрыкі той інфармацыі, нават маніпуляцыю...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF