Ніва № 34 (2571), 21 жніўня 2005 г.

З задняга крэсла

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна на супрацьлеглым Беласточчыне канцы нашай краіны ўспыхнуў скандал. У шпіталі лекар апісваў сваіх хворых крымінальнымі мянушкамі. За гэтакую гаючую практыку вышэйшыя медыцынскія ўлады выдварылі са шпіталя не толькі яго, але і ягонага бацьку, які быў шэфам свайго сына. Бацька з сынам заявілі, што абскардзяць рашэнне вышэйшага чынавенства, бо яно незаконнае.

Мабыць, з пункту гледжання кодэкса працы, сямейнікі маюць рацыю. І ўлады, яшчэ вышэйшыя за тыя медыцынскія, павінны да запіскаў маладога ўрача паставіцца з большай павагай. У справу, па-мойму, павінна ўмяшацца пракуратура і тым хворым, што апісаны спецыялістам крымінальнымі мянушкамі, паставіць адэкватныя абвінавачанні. Бо ў гэтай справе маецца прэцэдэнт, якога ніхто ў нашай краіне не ставіць пад сумненне.

Мова тут пра змест тых найслаўнейшых апісанняў адмысловых хвароб, у якія не так даўно мянушкі запісвалі дыягнасты і тэрапеўты колішняга ідэалагічнага лячэння. Сёння тыя высновы лічацца законнай падставай цяперашняй палітычнай праваты, бо на іх падставе выдаюцца сертыфікаты на публічную прысутнасць. Мяркую, што розніца паміж суб’ектыўнымі нататкамі і аб’ектыўнай рэальнасцю ў абодвух абстаноўках нявартая ўвагі. А пра іх якасць можна меркаваць на аснове якасці ўладальнікаў тых сертыфікатаў...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF