Ніва № 34 (2571), 21 жніўня 2005 г.

Як я стаў героем

Мікола ВАЎРАНЮК

Чацвер, 11 жніўня, быў страшны. Галава балела ад непраспанай ночы. Трэба было змантаваць цэлую тэлепраграму „Беларускі тыдзень” на бліжэйшую нядзелю. А тут пачасціліся званкі ад знаёмых і незнаёмых журналістаў, газет, радыё і тэлебачання з цэлае Польшчы. І ўсім расказвай тую самую гісторыю.

Было так. Паехалі мы ў Беларусь у панядзелак 8 жніўня на машыне ўтраіх: аператар, вадзіцель і я. Вяртаўся я ў сераду вечарам адзін, бо калегі засталіся працаваць з журналісткай Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва з Варшавы. Купіў я білет на цягнік, прайшоў мытны кантроль на гродзенскім вакзале і падаўся да памежнікаў. Афіцэру чамусьці мой пашпарт адразу не спадабаўся. Доўга яго разглядаў, а потым стаў з кімсьці кансультавацца. У той момант я ўжо стаяў за кантрольнай форткай — без пашпарта — у зале, дзе duty free крамы, калі падышлі да мяне тры ці чатыры памежнікі і вярнулі назад — у пакой, дзе праводзіцца асабісты кантроль. Там дакладна ашмоналі мой багаж. Зацікавілі іх чатыры відэакасеты і ўсе нататкі, у якіх хоць што-небудзь было пра Беларусь.

Памежнікі паклікалі мытнікаў і загадалі ім яшчэ раз дакладна перагледзець мае сумкі. Тыя гарталі мой блакнот старонку за старонкай. Забралі некалькі старых, агульна даступных прэсавых інфармацый, між іншым рэзалюцыю Еўрапарламента ў справе парушэння правоў чалавека ў Беларусі і паведамленне беларускага дзяржаўнага прэсавага агенцтва „БелТА” (sic!) аб планаваным круглым стале ў Гродне, прысвечаным мясцовым палякам...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF