Ніва № 33 (2570), 14 жніўня 2005 г.

Трагедыя нашых людзей

Размова з ДАРАФЕЕМ ФІЁНІКАМ, старшынёй Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, даследчыкам міграцыйных працэсаў 1915-1922 гадоў. Ад імя Беларускага гістарычнага таварыства быў ён камісарам выстаўкі пра бежанства, арганізаванай у 1995 годзе ў бельскай ратушы.

— Якраз 90 гадоў таму назад, у палове жніўня 1915 года, беларусы Беласточчыны масава пачалі адпраўляцца ў бежанства. Як гэта адбывалася?

— Міграцыя ў Расію пачалася ў ліпені 1914 года. У час І сусветнай вайны ўцякалі перад фронтам жыхары Прывіслянскага краю і гэтых людзей бачылі нашы жыхары. У ліпені 1915 года адбывалася яшчэ планавая эвакуацыя прадпрыемстваў і жыхароў. Чыноўнікі рабілі ацэнку маёмасці і выдавалі сялянам квітанцыі, на падставе якіх мелі яны атрымліваць кампенсацыю. У часопісах крытыкаваліся немцы, распаўсюджваліся чуткі пра іх зверствы. Калі фронт затрымаўся перад Бельскам, было чуваць перастрэлку. Людзі бачылі, што выязджаюць жыхары суседніх вёсак, іх суседзі і ў агульным псіхозе страху найчасцей рашаліся без нагавораў рускіх чыноўнікаў пакідаць свае сялібы і адпраўляцца ў бежанства. Масавае бежанства на нашых землях пачалося перад Праабражэннем Гасподнім, у жніўні 1915 года. У агульным на ўсход паехалі амаль усе праваслаўныя жыхары Падляшша, Заходняй Беларусі і Украіны.

— Як было з католікамі і прадстаўнікамі іншых веравызнанняў?

— Католікі з чыста каталіцкіх аколіц ці яўрэі ў выдатнай большасці засталіся дома...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF