Ніва № 33 (2570), 14 жніўня 2005 г.

Шукаю Беларусі

Размова з Віржыніяй ШЫМАНЕЦ, тэатролагам, акцёркай, даследчыкам Беларусі — прэзідэнтам „Беларускіх перспектыў” у Францыі

— Якую Вы ўбачылі Беларусь у параўнанні з той, пра якую Вам расказвалі дзяды?

— Калі я адкрывала для сябе Беларусь, а гэта было ў 1992 годзе, яна не мела нічога супольнага з той, пра якую расказвалі мне бабуля з дзядулем. Мне было цяжка гэта зразумець. Яны не хлусілі, бо ад таго часу Беларусь змянілася. Як я яе вывучала? У 1992 г. я толькі месяц заставалася ў Мінску, не было часу, каб вывучыць мову, пасля я ў 1996 г. атрымала стыпендыю і я магла жыць там больш чым 6 месяцаў. Я рыхтавала доктарскую дысертацыю па беларускім тэатры. Я тады сустракалася з адной настаўніцай-пенсіянеркай кожны дзень на лаўцы, пад сонцам. Яна зусім не разумела па-французску. І мы памаленьку, памаленьку сталі вывучаць беларускую мову. Яна папраўляла мае памылкі. Я была вымушана паўтарыць кожны склад як трэба. Калі ішоў дождж, яна забірала мяне да свае сяброўкі, і гэтыя дзве цудоўныя бабулі памаглі мне. Усім было цікава пабачыць, хто гэта за такая адна францужанка, якая спрабуе размаўляць па-беларуску. Нават кармілі мяне ў гэтым часе. Я не магу памятаць гэтага без суму. У 1996 годзе было вялікае насілле наконт мовы. Людзі змагаліся, нават фізічна. Калі ты трапіў у такой сітуацыі, у такім кантэксце ў Мінск, каб вывучыць мову, вядома, рэальна гэта не было магчыма. Спакойна можна было за той час вывучыць рускую мову. Тады людзі разумелі, што чужы чалавек абавязаны размаўляць на „міжнароднай мове”. Тое, што францужанка хоча вывучыць беларускую мову — гэта не лічылася нармальным. Паколькі мае дзяды былі беларусы, шмат людзей лічыла, што я павінна, невядома як, мабыць, што ад крыві, ужо вельмі добра размаўляць па-беларуску...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF