Ніва № 33 (2570), 14 жніўня 2005 г.

Адстойваць беларускасць у Царкве

Сцяпан ВІШНЕЎСКІ

У апошніх некалькіх гадах цяжка не заўважыць трывожную з’яву пашырэння акцыі паланізацыі беларусаў, якую вядзе праваслаўнае духавенства ў Польшчы — за дазволам, ці можа і наказам царкоўнай іерархіі. Калі правесці аналіз здарэнняў з часу іх з’яўлення, відаць як на далоні, што ўздым паланізацыйнай акцыі ў Царкве наступіў пасля аб’яўлення вынікаў апошняга перапісу насельніцта. Збеглася гэта ў часе і дзіўна спалучаецца з „бяспечняцка-НІКаўска-пракурорскай” нагонкай на Праграмную Раду „Нівы”. Зразумела, што нагонку гэтую сарганізавала не праваслаўная іерархія, а толькі службы ўрадавай адміністрацыі Польшчы, але задумацца варта над сходнасцю тэрмінаў (і мэт).

Нагонка гэтая падобная вельмі на нагонку праводжаную на Саюз палякаў Беларусі. Аб праследзе Праграмнай Рады „Нівы” напісана нямала (але напэўна не ўсё) у „Ніве” і „Часопісе”. Прыношу шчырыя спачуванні з прычыны прыкрасцей і стрэсаў, але адначасна выказваю словы захаплення, павагі сябрам Рады і рэдакцыі „Нівы”, што не даліся зламацца. Калі ўжо пішу пра гэта, то прапаную каб усе, што лічаць сябе сапраўднымі беларусамі падтрымалі Раду духоўна і матэрыяльна. Духоўна: масава падпісваючыся на „Ніву”, згодна з даўнім лозунгам „Толькі скнара і лянівы не выпісвае «Нівы»”; гэта сапраўды невялікія грошы: 26 зл на квартал, няцэлых 9 зл у месяц. Матэрыяльна: пералічваючы грошы на банкаўскі рахунак, які павінна адкрыць Рада з назвай, напрыклад, „Фонд абароны рэпрэсаваных беларусаў у Польшчы”, каб мець грошы на добрых адвакатаў. Можа трэба будзе адклікацца і да Страсбурга...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF