Ніва № 33 (2570), 14 жніўня 2005 г.

Наша сумленне і боль

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пахаваным тут стралялі ў галаву. Сярод памардаваных былі жанчыны. Расправіліся тут м.інш. з беларусамі, палякамі, цыганамі, жыхарамі краін Прыбалтыкі — „ворагамі” СССР, „ворагамі народа”. Захаванню памяці аб замардаваных у Курапатах, на ўскраіне Мінска прыслужыўся адзін з лідэраў беларускай апазіцыі — сёння ў эміграцыі — Зянон Пазьняк. У канцы ліпеня, у час „Літаратурных трыялогаў”, сарганізаваных Згуртаваннем Villa Sokrates і яго старшынёй Сакратам Яновічам у Лапічах пад Крынкамі была адкрыта выстаўка мастацкіх прац беларускага падляшука Віктара Кабаца.

— У Курапатах былі расстраляны сотні тысяч асоб. Гэта наш Катынь. Гэта наша памяць і ўдзел у трагічнай гісторыі Еўропы. Гэта, урэшце, наша сумленне і боль, — сказаў у час вернісажу Сакрат Яновіч, спасылаючыся на загаловак выставы: „Курапаты — наша сумленне, наш боль”.

І пасля дадаў:

— Наша будучыня — на могілках.

На выстаўцы ў Лапічах апынулася трынаццаць з трыццаці трох прац, якія маюць узнікнуць агулам пад рукой Віктара Кабаца. Так мела быць, бо, як тлумачыў аўтар, столькі гадоў жыў Ісус Хрыстос.

— Я мусіў выбіраць сімволіку апаведную гэтай трагедыі. Без яе трагедыю не пакажаш.

Пад адной з карцін апынулася цытата аб Курапатах з Васіля Быкава.

Адкрываючая выставу карціна „Курапацкі крыж” — постаць асобы несенай ветрам, у жэсце распяцця, але без крыжа.

— Людзі пахаваныя ў Курапатах таксама не мелі крыжа, — тлумачыў мастак...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF