Ніва № 31 (2568), 31 ліпеня 2005 г.

Жамчужына Грабарка

Міхал МІНЦЭВІЧ

Святая Гара Грабарка з’яўляецца найважнейшым праваслаўным свяцілішчам у Польшчы, месцам многіх паломніцтваў, найбольшае з каторых выпадае на свята Спаса 19 жніўня. У рамках апрацаванай канцэпцыі развіцця турызму ў Краіне зубра дзеля прыцягнення вонкавай зацікаўленасці гмінай Нурэц-Станцыя прадбачваецца м.інш. прымеркаванне афіцыйнага календара турыстычных мерапрыемстваў да найважнейшых рэлігійных урачыстасцей на Грабарцы. Маецца тут на ўвазе апрацаванне мясцовага марачнага турыстычнага прадукту — некалькігадзіннай праграмы знаямлення з тэрыторыяй гміны ахопліваючай наведванне Грабаркі. У канкрэтным вымярэнні трэба будзе размеціць пешы і веласіпедны маршруты на адрэзку Сямятычы-Станцыя — Грабарка — запаведнік Саколе — Вэрпаль — Тэлятычы — Літвінавічы — Клюковічы — Зубачы ды разважыць магчымасць прымеркавання для турысцкіх мэтаў пустуючых пасляшкольных будынкаў у Грабарцы і іншых мясцовасцях. У турыстычных прапановах прадбачваюцца рэлігійныя мерапрыемствы, што адбываюцца ў Грабарцы.

Лёгка перасечаны краявід гміны Нурэц-Станцыя памяркоўна прыцягальны ў турыстычным плане, а найбольшую разнастайнасць уносіць тут даліна невялікай ракі Машчонай. Заходняя частка гміны ў значнай ступені аблесена. У гміне прыродныя запаведнікі Саколе і на паўднёвай яе акраіне ахапак абшару ахоўваемага краявіду Даліны Буга.

Да ліку найважнейшых культурных і турыстычных каштоўнасцей Нурэцкай гміны адносяцца культавыя аб’екты: дзве царквы, могілкі і „лес крыжоў” на Грабарцы ды цудоўная крыніца ў яе падножжы, драўляная царква ў Тэлятычах (з 1904 года), мураваная царква (1859) і драўляная капліца (1872) у Жэрчычах. Варта пабачыць і запаведны чыгуначны вакзал у Нурцы-Станцыі (канец ХІХ ст.), драўляны двор з паркам (2-я палова ХІХ ст.) і гарадзішча ў Клюковічах, „шведскі шанец” каля Сяміхоч ды кампактныя комплексы традыцыйнай драўлянай забудовы вёсак, асабліва Клюковіч, Вычулак, Літвінавіч, Тымянкі, Сяміхоч, Вэрпалю, Вулькі-Нурэцкай і Машчонай-Панскай...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF