Ніва № 30 (2567), 24 ліпеня 2005 г.

Юбілей людскага чалавека

Міра ЛУКША

Роўна ў свае восемдзесят, 26 чэрвеня 2005 г., на Усіх святых, Міхась Хмялеўскі сустракаў у беларускім таварыстве гасцей — сяброў, сваякоў, калег па пяру і дзейнасці на беларускай ніве. Былі віншавальныя лісты ад Пасольства Беларусі ў РП, ад беластоцкіх улад, добрыя словы ад духоўных асоб, паколькі шаноўны юбіляр шчыры і дабрадзейны прыхаджанін і хрысціянін, на спагаду і падтрымку якога кожны можа разлічваць. Прагучалі словы ўшанавання „чалавека беларускай справы”, які разам з БГКТ ад самога пачатку, значыць, паўстагоддзя. „Пачоту многа — грошай мала, і так бывала!” — жартаваў ніўскі журналіст, які працаваў у нас на штаце 33 гады, да 1988 г., але і да сёння на нашых старонках чытачы могуць пазнаёміцца з допісамі найбольш вядомага ім асабіста журналіста, які ў кожнай вёсцы ды мястэчку ведаў кожнага вартага чалавека. Значыць, усіх людзей, бо кепскіх не баяўся і ўмеў востра папракнуць настолькі паспяхова, што казалі, уявіце сабе: „Больш не буду!” Гэткай моцы сёння хіба журналістыка не мае, ды і дзе сённяшнім пісакам, хоць і адукаваным, да таго пачуцця місіянерства і праўдалюбства, характэрнага старой журналісцкай школе ды сумленным людзям самапіскі ці друкавальнай машынкі. Праўда, цяпер нават Міхась Хмялеўскі сеў у свае восемдзесят за камп’ютэр. І гэта таксама выклікала агульнае прызнанне сабраных, тая сучаснасць юбілярава, маладзецтва і весялосць у атачэнні вянка ўнукаў, сяброў ды пасівелых калег...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF