Ніва № 30 (2567), 24 ліпеня 2005 г.

Быццам свята

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падаюся ў Новы Двор, каб адтуль наведаць Хварасцяны, вёску на самой граніцы, пра якую час ад часу гаворыцца, што мае там быць адкрыты пагранпераход. У Новым Двары заўважаю ларкі каля касцёла. У парку сустракаю мужчыну універсальнага ўзросту, — якому з выгляду можа быць і трыццаць, і семдзесят, — і пытаю яго, якое тут свята. Ён паціскае плячыма і раіць некага спытаць пра гэта. Маладзіца на лавачцы падказвае мне, што ў той дзень — 24 чэрвеня — адзначаецца Яна.

Мой план маланкава правальваецца. Бо калі ў Хварасцянах католікі, тады ў прыхадское свята я быў бы там крайне няпрошаным госцем. Валакуся праз мястэчка ў напрамку навадворскай царквы, звесіўшы нос. Бо ў часе маіх ранейшых наведванняў Новага Двара вакол тамашняй праваслаўнай плябаніі адзінока шалеў велізарны сабака, быццам міфалагічны Цэрбер, вартуючы ўваход у зямныя подступы Нябеснага царства. На гэты раз мне шанцуе. І сабака быццам меншы і менш заўзяты, і не на перадавой ён. Да таго ж яшчэ дзверы плябаніі адчыніліся і ў іх з’явіўся гаспадар.

Каб увайсці ў давер настаяцеля, вітаюся на царкоўны манер, быццам выяўляючы пароль у войску ці канспірацыі. Гэтакая хітрасць спрацавала і бацюшка ветліва задавольвае маю цікавасць. Калі гутарка кранае аднаго жыхара Хільмонаў, вядомага сваім рэлігійным нонканфармізмам, настаяцель уздыхае:

— Каб вось яго прыцягнуць да Царквы...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF