Ніва № 30 (2567), 24 ліпеня 2005 г.

Корніна: мэта паломніцтва

Аляксей МАРОЗ

Старое Корніна вядомае было ў мінулым з-за цудатворнай іконы Божай Маці, якую вывезлі ў час бежанства ў Расію. Тысячы паломнікаў, якія маліліся перад іконай, пераказвалі памяць аб ёй сваім дзецям і ўнукам. Зараз на прыхадскія святкаванні ў Корніна прыязджае таксама намнога больш людзей, чым у суседнія парафіі. Прыезджыя маюць нагоду паглядзець на прыгожую вёску. Вялікія мураваныя і драўляныя дамы найчасцей будаваліся ў сямідзесятыя і васьмідзесятыя гады. Малодшыя гаспадары жывуць у бацькоўскіх хатах, інвестуюць цяпер у свае аборы, сельскагаспадарчую тэхніку і наракаюць на еўрасаюзныя патрабаванні.

Вёска вядомая з-за іконы Божай Маці

— У даўнім мінулым наша вёска распасціралася ў напрамку Тафілаўцаў. Пасля з’яўлення іконы Божай Маці на дрэве, нашы продкі пабудавалі каля яго царкву. Пасля памалу ўсе жыхары старой вёскі перасяліліся на новае месца побач царквы, дзе раней рос лес. Тоўстае дрэва, якое зараз знаходзіцца пры нашай царкве, з’яўляецца парасткам ад таго дрэва, на якім з’явілася ікона Божай Маці, — кажа Анна Тамашук, якая з дзяцінства жыла ў Старым Корніне і запамятала аповеды сваіх продкаў. — З-за іконы Божай Маці наша царква была вельмі вядомай. У ёй малілася нават каралева Бона і падарыла прыходу шкатулку. У час бежанства наша цудатворная ікона была вывезена ў Расію і след па ёй загінуў у горадзе Арле...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF