Ніва № 30 (2567), 24 ліпеня 2005 г.

Пад ручку з рэжымам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

І зноў Аляксандр Лукашэнка ўдарыў у выдуманага ў апошні час ворага — у Польшчу. Ягоныя замежныя службы выдалілі з Беларусі чарговага дыпламата. У гэты раз Анджэя Бучака, кіраўніка консульскага аддзела пасольства ў Мінску. Раней — першага сакратара тае пляцоўкі — Марка Буцьку. Абодва яны падтрымлівалі добрыя кантакты з законна новавыбранымі ў сакавіку ўладамі Саюза палякаў Беларусі, дэлегалізаванымі беларускім Міністэрствам юстыцыі і непагаджаючыміся на ўступчывасць у адносінах да рэжыму ўлад СПБ ачоленым Тадэвушам Кручкоўскім.

— Не скрываю, што сімпатызую новавыбранаму кіраўніцтву СПБ, — казаў прабываючы ў Варшаве ў час, калі беларускія ўлады вырашылі аб яго выдварэнні Анджэй Бучак, дадаўшы, што ніколі не парушаў беларускага закона.

— Мабыць, гэта можна разважаць як вайну, — дыпламатычна выказаўся ён у размове з рэпарцёрам телеканала Польсат.

— Гэта таксама помста за падтрымку Польшчай дэмакратычнай апазіцыі на міжнароднай арэне, — казаў журналісту тэлеканала TVN Вінцук Вячорка, лідэр Беларускага народнага фронту.

Анжаліка Борыс, шэфіха распушчанага кіраўніцтва СПБ:

— Здарылася гэтак, бо ён зашмат памагаў палякам у Беларусі.

Ну, што ж, нервовасць і радыкалізм дзеянняў беларускіх улад мала здзіўляе...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF