Ніва № 28 (2565), 10 ліпеня 2005 г.

У Вярховічах на Сёмуху

Уладзімір СІДАРУК

19 чэрвеня вернікі Праваслаўнай царквы адзначалі Сёмуху. У мінулым, паводле традыцыі, на панадворках ставілі „маявіну” — маладыя бярозкі ды ў страху саджалі аер, сцежку высыпалі жоўтым пяском. Пастушкі на пашы закладвалі каровам на рогі вяночкі з палявых кветак або бярозавых галінак. Зараз з традыцыі нічога не засталося, адно ў цэрквах праводзіцца святочнае богаслужэнне. У некаторых прыходах вернікі ідуць на могільнік ды ў царкве служыца паніхіда за душы памерлых.

Мне сёлета прыйшлося наведаць сваякоў у Беларусі. У Вярховічах жыве дваюрадны брат Васіль Селях, а ў Юўсічах, што ў Камянецкім раёне, сястрыца Оля. У даваенны час хадзілі пешшу адны да адных у госці, а зараз нас раздзяляе мяжа. А жывем ад сябе недалёка, толькі рукой падаць. Паўплывала на гэта падарожжа пляменніца, дачка маёй сястры, якая мне гаварыла: „Штогод збіраюцца на Тройцу (Сёмуху) на могільніку сваякі ды наведваюць памерлых. Прыязджаюць з Брэста, а нават з адлеглага Мінска. Пасля засядаюць побач могільніка да святочнага пачастунку. Варта паехаць...”

На пагранічным пераходзе Полаўцы — Пяшчатка з польскага боку стаяла некалькі польскіх аўтамабіляў: штодзённыя „мурашкі”, якія займаюцца гандлем палівам. Пагранічна-мытны кантроль праходзіць хутка. З беларускага боку, на „плашчадцы” ў Пяшчатцы ніводнай машыны, цішыня наўкола, быццам макам пасеяў...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF