Ніва № 28 (2565), 10 ліпеня 2005 г.

Палітыка на фэсце ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У нядзелю, 26 чэрвеня, на пляцы перад сінагогай у Орлі адбыўся арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, войтам Арлянскай гміны і Арлянскім асяродкам культуры — пры падтрымцы шматлікіх спонсараў — народны беларускі фэст. Спрыяла сонечнае надвор’е і шматлюдная публіка. Выступіла пад дзесяць калектываў, у тым ліку два з Беларусі.

Ад некалькіх гадоў БГКТ не ладзіла ў Орлі фэстаў — і па прычыне жалобы па ранейшым арлянскім войце Яне Добашу, і дзеля ашчаднасці, і з-за паныласці асобамі ахвотнымі ў парламент, якія памятаюць пра Орлю толькі пры нагодзе выбараў і прыязджаюць толькі дзеля галасоў. Палітыка абрыдае простым людзям. Спакойнаму грамадству Арлянскай гміны жывецца штораз цяжэй, пра разрыўку не думаюць, а калі ўжо яе нехта на вёску зафундуе, дык той арганізатар намагаецца насільна насыціць мерапрыемства палітыкай. На фэст людзі ідуць галоўным чынам дзеля прыгожай музыкі, каб захапляцца народнымі ўборамі ды майстэрствам мастакоў.

У Орлю завітаў фэст БГКТ і без палітыкі на ім не абышлося, гэтым разам дзякуючы старшыні, былому паслу Сейма РП, Яну Сычэўскаму, які традыцыйна ўжо наракаў на сродкі масавай інфармацыі і ўяўную дыскрымінацыю беларускай меншасці. Ягонае выступленне нагадвала нараду сілавікоў. Пад абстрэл былі ўзяты беластоцкае тэлебачанне і радыё — беларуская перадача „Пад знакам Пагоні”. Ужо на пачатку выступлення павеяла пагрозлівым прароцтвам пра магчымую ваенную завіруху за ўсходняй мяжой. Прагучалі павучэнні наконт вялікай замежнай палітыкі, якая, паводле майго — жыхара Орлі — меркавання, людзей амаль зусім не цікавіць. Затое лёгка можна было ў час фэсту дадумацца, што калі нехта атакуе іншых, той праводзіць сваю кампанію...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF