Ніва № 28 (2565), 10 ліпеня 2005 г.

Героі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„30 чэрвеня г.г. у Акруговай камісіі праследавання злачынаў супраць польскага народа ў Беластоку была прынята пастанова пра спыненне следства ў справах злачынаў супраць чалавецтва, учыненых з мэтай вынішчэння часткі польскіх грамадзян з прычыны іх прыналежнасці да беларускай нацыянальнай групы праваслаўнага веравызнання шляхам забойстваў і спробаў забойстваў ды прычынення цяжкіх траўмаў, а таксама цяжкіх праследаў асоб з гэтай групы шляхам спальвання іхніх памяшканняў і будынкаў” — чытаем у Інфармацыі пра канчатковыя вынікі следства ў справе пазбаўлення жыцця 79 асоб — жыхароў былога Бельскага павета — членамі атрада Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”. Мова тут пра разбоі на жыхарах Залешан, Вулькі-Выганоўскай, забойства трыццаці вазакоў каля Пухалаў-Старых ды разбоі на жыхарах Занёў, Шпакоў і Канцавізны са студзеня-лютага 1946 года. Следства спынена па прычыне смерці непасрэдных віноўнікаў і невыкрыцця часткі іх. Пастанова яшчэ не мае законнай моцы.

Інфармацыя пра даследаваную справу, прадстаўленая пракурорам Дарыюшам Альшэўскім — абшырная. Прыводзіцца ў ёй многа фактаў і шмат ацэнак. Ацэнкі гэтыя складаныя, зважваючы і на сумленнае патрабаванне праўды, і на вельмі ўплывовае палітычнае патрабаванне прыхавання гэтай праўды пад сукно...

У вачах пэўнай часткі польскага грамадства „Буры” лічыцца героем. Многія гісторыкі прыводзяць некаторыя яго дзеянні, але як чорт ад свянцонай вады ўхіляюцца паказаць іхнія злачыны супраць мірнага насельніцтва нашых вёсак. Прага мець герояў — універсальная...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF