Ніва № 28 (2565), 10 ліпеня 2005 г.

Кароткая купальская ноч

Аляксей МАРОЗ

Некалькі тысяч людзей сабралася 2 ліпеня ў Белавежы на „Ноч Купалы”, як гэтае мерапрыемства называюць арганізатары і людзі, што прыязджаюць у Белавежскую пушчу дзеля начнога гуляння. Перад сабранымі выступілі прафесійныя калектывы „Церніца” і „Сваякі” з Беларусі і аматарскія гурты з Беласточчыны.

Уехаўшы ў Белавежскую пушчу, трапіў я ў вялікую чаргу машын, якая рухалася ў напрамку Белавежы. Летам наведвае яе мноства турыстаў, але толькі адзін раз у год, у купальскую ноч, у сярэдзіну Белавежскай пушчы прыязджаюць тысячы машын. Белавежу ў гэтую ноч наведвае моладзь Беласточчыны так, як Святую Гару Грабарку напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга. Аднак цяжка параўноўваць абодва мерапрыемствы, бо святкаванні на Грабарцы замацаваныя ў хрысціянскай традыцыі, а купальскія святкаванні выводзяцца яшчэ з паганскіх абрадаў. З даўніх святкаванняў засталося названне паганскага бога Купалы і пусканне вянкоў на ваду. Каб дастасавацца да хрысціянскіх патрэб, некаторыя арганізатары купальскіх святкаванняў ладзяць іх пасля Пятровага посту. Арганізатары святкаванняў у Белавежы надалей ладзяць мерапрыемства ў посны перыяд, што выклікае незадавальненне ў святароў і часткі праваслаўных вернікаў.

У Белавежы трэба было спыніць разважанні аб мінулым і задумацца дзе паставіць машыну. Заўважыў я, што бакавыя вуліцы хутка запаўняюцца машынамі, а многія панадворкі застаўлены рознымі сродкамі транспарту. Пашанцавала мне знайсці месца на стаянцы побач шыкарнай гасцініцы „Зуброўка”. Паколькі да адкрыцця мерапрыемства заставалася яшчэ многа часу, пацікавіўся я магчымасцямі знайсці начлежнае месца ў гэтую ноч у цэнтры Белавежы...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF