Ніва № 27 (2564), 3 ліпеня 2005 г.

З абодвух бакоў мяжы

Аляксей МАРОЗ

Ад 2003 года вучні і настаўнікі Гімназіі і Падставовай школы ў Дубінах супрацоўнічаюць са школай у Пружанах. Нядаўна выязджалі яны да сяброў у Беларусь, пабывалі ў Брэсце і наваколлі. Пасля прыезду дамоў вучні наладзілі ў школе фотавыстаўку, на якой адлюстраваны кантакты моладзі абедзвюх школ. Вучні з Дубін падрыхтаваныя да рабочага супрацоўніцтва, у час якога намерваюцца збіраць інфармацыю пра даваенныя кантакты жыхароў Гайнаўшчыны і Пружаншчыны, якіх раздзяліла дзяржаўная мяжа.

Супрацоўніцтва з Беларуссю

— Ужо раней вучні з Пружан расказвалі нам, што іх дзядулі прыязджалі перад вайной у Гайнаўку. Жыхары нашых мясцовасцей таксама ездзілі ў наваколле Пружан. Добра было б запісаць гэтыя ўспаміны, — кажа дырэктар Гімназіі ў Дубінах Тамара Крайнік. — 31 сакавіка гэтага года ў нашай школе адбылася чарговая сустрэча з гасцямі з Беларусі, у час якой былі праведзены рабочыя варштаты. Моладзь вучылася знаёміцца і адкрывацца на іншых людзей. Такія ўмеласці патрэбныя для лепшага супрацоўніцтва паміж нашымі вучнямі. У пружанскай школе найчасцей прапануюць нам паглядзець мастацкія дасягненні вучняў, якія многа часу праводзяць на пазаўрочных занятках і займаюцца ў доме культуры...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF