Ніва № 27 (2564), 3 ліпеня 2005 г.

Прадузятая боязь

Віталь ЛУБА

Амаль восем гадоў спатрэбілася, каб супрасльскія катакомбы вярнуліся да законнага ўладальніка — Дабравешчанскага мужчынскага манастыра. 22 чэрвеня Рэгуляцыйная камісія па справах Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якая дзейнічае пры Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі, вырашыла бясплатна перадаць участак і катакомбы манастыру. Рашэнне камісіі, якая выконвае ролю трацейскага суда, не падлягае касацыі і абскарджанню. Такім чынам шматгадовая валакіта закончылася паспяхова.

Прыгадаем, што да канца 1980-х гадоў манастыр і катакомбы былі казённай уласнасцю. У лютым 1996 года ўрад перадаў манастырскія будынкі адноўленаму ў 1989 годзе Дабравешчанскаму манастыру. Справа катакомбаў засталася нявырашанай. У красавіку 1997 года ўчастак пад катакомбамі стаў гміннай уласнасцю і манастыр пачаў хадайнічаць за іх вяртанне. Нягледзячы на прыхільнасць Управы гміны тадышні бурмістр не падпісаў рашэння аб перадачы катакомбаў манастыру. Тады таксама каталіцкі бок пачаў прапагандаваць ініцыятыву стварэння „экуменічных катакомбаў”, на што не згаджаліся праваслаўныя, паколькі катакомбы стагоддзямі былі неад’емнай часткай манастыра. У 2003 годзе Супрасльская гарадская рада, прыняла пастанову аб перадачы катакомбаў манастыру, але частка радных абскардзіла гэтае рашэнне, у выніку чаго пастанова была Адміністрацыйным судом адменена. Паколькі вырашэнне справы на месцы аказалася немагчымым, справай занялася камісія ў Варшаве.

Шматгадовая цяжба — вынік непрыхільнага стаўлення каталіцкага боку да перадачы катакомбаў праваслаўным...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF