Ніва № 27 (2564), 3 ліпеня 2005 г.

Без рэвалюцыйных перамен

Размова з намеснікам бурмістра Гайнаўкі Васілём СЦЕПАНЮКОМ.

— Нядаўна Вы сталі працаваць на пасадзе намесніка бурмістра. Як доўга выношвалі Вы ідэю радных Беларуска-народнага выбарчага камітэта, якія запрапанавалі Вас на новую пасаду? (папярэдні намеснік бурмістра Міраслаў Мордань быў таксама кандыдатам БНВК).

— Прапанову кандыдаваць на пасаду намесніка бурмістра атрымаў я ў другой палове красавіка і спачатку разважаў ці рашыцца на вельмі адказную работу. Пераканалі мяне да яе сябры з Беларускага выбарчага камітэта, з якімі я разам балатаваўся на апошніх самаўрадавых выбарах як кандыдат на павятовага раднага. На новай пасадзе я працую ад 16 мая.

— Раней Вы працавалі ў Прадпрыемстве цеплавой энергетыкі ў Гайнаўцы. Ці гэта была Ваша першая работа?

— Так, гэта была мая першая праца, на якой я рабіў 24 гады. Пачынаў я працаваць у прадпрыемстве як электрамеханік. Люблю я гісторыю і завочна вучыўся на юрыдычным факультэце філіяла Варшаўскага універсітэта ў Беластоку. У 1993 годзе закончыў я вучобу і стаў працаваць на пасадзе кіраўніка аддзялення па справах падаткаў, сацыяльнай апекі і працаўладкавання работнікаў.

— На папярэдніх выбарах Вы балатаваліся са спіска Беларуска-народнага выбарчага камітэта. Чаму Вы рашыліся падтрымаць беларускі камітэт?

— Я лічу сябе беларусам і ва ўсіх дакументах заўсёды пісаў, што ў мяне беларуская нацыянальнасць. Да ніякай палітычнай партыі я не належаў. Прыступаючы да беларускага камітэта, я публічна акрэсліў сваю нацыянальную прыналежнасць...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF