Ніва № 27 (2564), 3 ліпеня 2005 г.

Свята беларускай культуры

Міра ЛУКША

Пачаўся чарговы летні сезон мерапрыемстваў-фэстаў, арганізаваных Беларускім грамадска-культурным таварыствам, якія амаль штотыдзень будуць праводзіцца па ўсёй Беласточчыне. Гэта святы беларускай культуры, перш за ўсё — песні, так як першае, беластоцкае, ХХ Свята беларускай культуры, якое на пагорак Магдаліны пасярод Беластока прыцягнула больш за тры тысячы гарачых прыхільнікаў роднай песні, што шчыльна запоўнілі лавы амфітэатра.

У гэты раз аматары беларускай песні ў выкананні тутэйшых і рэспубліканскіх мастакоў спеваў больш чым заўсёды цікавіліся іншымі вырабамі культуры — і рукадзелля ўтворанага рукамі (са скуры, саломы, сена, драўніны...), і кнігай. Не змяншаліся, як заўсёды, чэргі перад машынамі, адкуль прадавалі свае касеты „Зорка” і „Прымакі”, але слухачы не шкадавалі часу пастаяць перад сталамі, на якіх расклалі свае кнігі Янка Заброцкі з Цэнтра славянскай культуры ў Варшаве, які штогод і на ўсе фэсты прывозіць беларускія і праваслаўныя выданні, а таксама аўтары з Беларускага літаратурнага аб’яднання — старшыня „Белавежы” Ян Чыквін, Міра Лукша і Віктар Швед. Асабліва кнігі шаноўнага паэта-юбіляра карысталіся агромным зацікаўленнем, што бывалага не на адной такой сустрэчы плённага аўтара аж дзівіла. Мабыць, попыт на друкаванае роднае слова ці не ад надвор’я залежыць...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF