Ніва № 25 (2562), 19 чэрвеня 2005 г.

Напярэдадні выбараў

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Рыхтуюцца ўсе (зразумела, акрамя самых выбаршчыкаў). І апазіцыя, і ўлада, праводзяць свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Апазіцыя працуе ў бясконцых пошуках адзінага кандыдата, на якога, па задумцы ўсё той жа апазіцыі, будуць працаваць усе дэмакратычныя партыі і плыні, якія ёсць у Беларусі. Улада адзінага мае. І мае каму на яго „працаваць”. Дыскусій у колах улады над тым, хто ж гэты адзіны, быць не можа. Нават у думках. І думак таксама ніякіх наконт гэтага быць не можа ўвогуле. А вось у думках апазіцыянераў, кандыдатур больш чым самых думак.

Апазіцыя не ведае дакладнай даты выбараў. Меркаванні розныя, але ўсе на ўзроўні здагадак і неправеранага аналізу. Улада да выбараў ужо даўно гатовая. Яна дакладна ведае калі яны адбудуцца і зробіць іх у зручны для сябе — зразумела, што не для апазіцыі — час.

Апазіцыя спадзяецца на падтрымку цывілізаванага свету. У першую чаргу Еўрасаюза і ЗША. Улада, зразумела, падтрымку ўжо даўно мае. Ад Расіі. І падтрымку не абы-якую. Тут лепей падыходзіць слова не падтрымка, а ўтрыманне, або трыманне. А мо абодва гэтыя словы, трыманне і ўтрыманне.

Апазіцыя спадзяецца, што калі „здолее” абраць сама для сябе са сваіх жа колаў адзінага кандыдата, то ў выніку гэтага абрання адбудзецца аб’яднанне ўсіх наяўных рэсурсаў, у першую чаргу людскіх, і з’явяцца сродкі на вядзенне кампаніі. Улада на гэта сродкі мае. Гэтак жа шмат, як і сродкаў уздзеяння на самых актыўных апазіцыянераў. А таксама і на апазіцыйныя структуры паасобку, і на ўсю апазіцыю разам. Людскіх рэсурсаў ва ўлады для гэтага таксама хоць адбаўляй. Уся дзяржаўная машына...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF