Ніва № 25 (2562), 19 чэрвеня 2005 г.

Меў быць калгасны рай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Каля Баброўнік стаяла калісь сем вялікіх жывёлагадоўчых павільёнаў. Сёння стаяць толькі два, ад пяці засталіся адно разваліны. У адным з будынкаў развешана старая аўчына і на старым сене раскіданы авечыя кармушкі. У суседнім будынку бачу двух рабочых, пытаю іх пра лёс колішніх збудаванняў.

— Гэта ўласнасць калгаса ў Лужанах. Старшыня калгаса пляц прадаў нейкім варшавякам, а дахавыя канструкцыі забраў у Лужаны каб накрыць павільёны для гусей. Больш мы нічога не ведаем, распытвайце ў Лужанах.

У Лужанах заходжу на першы панадворак. Вітае мяне фальклорная карціна: пасярэдзіне стаіць запрэжаны ў аглоблі конь з начэпленай на галаву торбай, а на століку пад вокнамі шкло і элементарная закуска, за столікам два яшчэ цалкам шустрыя мужчыны. Калі прадстаўляюся, адзін з мужчын узрадавана кліча з хаты гаспадыню, а мне кажа:

— Напішыце, каб таго Валэнсу павесілі за тое, чаго ён нарабіў.

— Заходзьце, — запрашае гаспадыня, — добра што вы з’явіліся, а то ўжо мы ў тэлевізію хацелі пісаць, паню Яваровіч прасіць!

Неўзабаве з’яўляецца і пакліканая мужчынамі суседка. Бо ў іх усіх бязвыхадная бяда.

Пасля вайны Лужаны апынуліся на польскім баку, граніца праходзіла ў вербах за вёскай. Калектывізацыя завітала крыху пазней, у 1950 годзе. З гміны ў Крынках прыязджалі, багацейшых гаспадароў падаткамі абклалі, бедныя самі сталі пісацца ў калгас і апошнія пайшлі за імі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF