Ніва № 24 (2561), 12 чэрвеня 2005 г.

Дакучлівы дэфіцыт ведаў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Семінар пад лозунгам „Еўрапейская палітыка ў адносінах да Беларусі — выклікі для будучыні” ў дварку Сапліцова на ўскраіне Белавежы ў значнай меры засяродзіўся на справах адсутнасці незалежных СМІ, браку аб’ектыўнай інфармацыі сярод беларускага грамадства, а таксама пытанняў шырока разуметай адукацыі.

Апрача неабходнасці стварэння сеткі радыёстанцый, якія вяшчалі б з тэрыторыі Польшчы, Літвы і Украіны (аб чым „Ніва” пісала тыдзень таму), з’явілася прапанова павелічэння магутнасці перадатчыкаў, якія транслююць І праграму Польскага тэлебачання. Еўрадэпутат Багуслаў Сонік звярнуўся ўжо ў гэтай справе ў польскае Міністэрства замежных спраў. Запрапанаваў ён таксама ўзмацненне сігналу ІІІ праграмы рэгіянальнага тэлебачання, а таксама некаторых радыёстанцый, напрыклад, Радыё Палёнія. Справа заключаецца ў тым, каб радыё- і тэлеперадачы даходзілі таксама на ўсходнюю Беларусь.

— Палітычнае акружэнне прычыняецца да таго, што на Беларусі, таксама як у кожнай дыктатуры, слова выконвае ролю дынаміту, — дадаў дэпутат Еўрапарламента.

У гэтым кантэксце пагрозліва прагучэлі словы Паўла Мажэйкі, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэпрэсаванага адміністрацыяй прэзідэнта Лукашэнкі гродзенскага журналіста:

— У Беларусі наглядаецца нагнятанне прапагандысцкай істэрыкі...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF