Ніва № 24 (2561), 12 чэрвеня 2005 г.

Захаваць культуру і мову

Размова з Аляксандрам ЛАЎРЫНОВІЧАМ (першы справа на першым плане), намеснікам дырэктара Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

— У канцы жніўня гэтага года Вы адыходзіце на пенсію. Ці доўга даспявала гэтае рашэнне?

— Ангажаваўся я ў працу школы і эмацыянальна я звязаны з ёй. Аднак трэба было прыняць мужчынскае рашэнне што рабіць далей. Мае бацькі самі не ў змозе займацца гаспадаркай і перапісалі яе на мяне. Я вырашыў пакінуць працу настаўніка і заняцца гаспадараннем.

— Якая ў Вас гаспадарка?

— Гаспадарка не будзе традыцыйнай. Люблю я лес і таму крыху поля аблясіў. Хачу займацца расліннай прадукцыяй.

— Моладзь успамінае Вас як настаўніка, які любіў многа жартаваць і які, афармляючы справы, хутка хадзіў па школе. Цяжка будзе з такім тэмпераментам сядзець дома. Можа апрача гаспадарання будзеце яшчэ рэалізаваць планы, на якія не было часу раней?

— Планую разам з братам заняцца пчалярствам. Хацеў бы таксама крыху паездзіць па свеце. Аднак не цікавяць мяне Амерыка або заходнія краіны. Хацеў бы я паехаць у Грэцыю або ўсходнія краіны з праваслаўнай традыцыяй. Мяне не захапляе спажывецкі спосаб жыцця, які ў заходніх краінах становіцца філасофіяй. Я стараюся выязджаць на вёску, многа размаўляць са старэйшымі людзьмі, якія захавалі нашу традыцыю, культуру і адкрытыя на дапамогу інным.

— Вы пачалі працаваць настаўнікам у 1983 годзе ў Падставовай школе ў Чаромсе. Чым гэтая праца рознілася ад сённяшняй работы ў школе?

— Пачынаў я працаваць у Народнай Польшчы. Тады вучні з пашанай звярталіся да настаўнікаў. Зараз здараецца, што вучні выкарыстоўваюць свае правы не ў тых справах, у якія павінны ангажавацца...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF